100-гадовы юбілей бел-чырвона-белага сцяга ў Паўднёвай Фларыдзе

Менавіта 100 гадоў таму, грамадска-палітычны і культурны дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі распрацаваў сучасны дызайн бел-чырвона-белага сцяга, які пасля стаў афіцыйным сцягам БНР.

2_4_1.jpg

Сябры аддзелу Беларуска-Амерыканскана Задзіночання (БАЗА) ў Паўднёвай Фларыдзе крэатыўна адзначылі 100-гадовы юбілей бел-чырвона-белага сцягу: беларусы сваімі рукамі стварылі калекцыю керамічных вырабаў, размаляваных ў бел-чырвона-белай палітры.

Да іх далучыліся і іх сябры іншых нацыянальнасцяў, каму не абыякава пытанне беларускай незалежнасці. Так, дадзены праект сабраў не толькі беларусаў з усёй Паўднёвай Фларыды, але таксама і гасцей з розных частак свету. У працэсе працы кожны ўдзельнік праекта дзяліўся сваім ўяўленнямі аб тым, што для яго/яе значыць пачуццё гонару за нацыянальны сцяг.

Менавіта 100 гадоў таму, грамадска-палітычны і культурны дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі распрацаваў сучасны дызайн бел-чырвона-белага сцяга, які пасля стаў афіцыйным сцягам БНР. 

dsc_1229_s.jpg

Старшыня БАЗА ў Паўднёвай Фларыдзе Сяргей Волкаў адзначыў, што: «Для нас бел-чырвона-белы сцяг — гэта маленькая часцінка Радзімы, якая грэе душу і сімвалізуе свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».

Сакратар аддзелу Паліна Прысмакова, прафесар дзяржаўнага упраўлення Атлантычнага Універсітэта Фларыды, прадставіла прэзентацыю аб супярэчлівасці і няпэўнасці статусу бел-чырвона-белага сцяга ў Беларусі і яго грамадскай значнасці як для грамадзян Беларусі, так і для гэтай краіны на міжнароднай арэне: фармальна трыкалор не з’яўляецца забароненым, аднак яго публічная дэманстрацыя і выкарыстанне пераследуецца і караецца праваахоўнымі органамі краіны.

4_2_2.jpg



Прэзентацыя ўтрымоўвала храналогію спробаў надання бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, пачынаючы з пачатку XX стагоддзя да цяперашняга часу.

Сяргей Волкаў адзначыў, што «нароўні з «Пагоняй», якая ўжо занесеная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, унясенне бел-чырвона-белага сцягу ў гэты ж спіс з’яўляецца актам гістарычнай справядлівасці».

 

dsc_1247_s.jpg

Падобныя праекты толькі ўмацоўваюць беларускую супольнасць у Паўднёвай Фларыдзе і дазваляюць акцэнтаваць неабходнасць фармальнай легалізацыі бел-чырвона-белага сцягу у Беларусі. БАЗА Паўднёвай Фларыды спадзяецца, што іншыя групы і грамадскія арганізацыі падтрымаюць праект і далучацца да іх.

dsc_1226_s.jpg



Сваімі бел-чырвона-белымі вырабамі арганізацыя запрашае падзяліцца на іх старонцы ў фэйсбуку.
www.racyja.com