12 выкладчыкаў з трох беларускіх ВНУ атрымалі працу ў Еўрапейскім саюзе.
Пра гэта распавяла прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па адукацыі Вольга Шпарага.

— З верасня 2020 года рэпрэсіям падвергнуліся 113
універсітэцкіх выкладчыкаў, з якіх 30 чалавек былі звольненыя, — цытуе Вольгу Шпарагу «Еўрарадыё». — У студзені 2021 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
прыняў на працу 12 выкладчыкаў, якія былі звольненыя з Беларускай дзяржаўнай
акадэміі мастацтваў, Акадэміі МУС і Інстытута гісторыі НАН Беларусі.