1200 медыкаў падпісалі адкрыты ліст за новыя выбары і супраць гвалту
Медыкі абураныя «неверагоднай жорсткасцю прадстаўнікоў сілавых структур Рэспублікі Беларусь у дачыненні мірных грамадзян», паведамляе «Еўрарадыё».

1200 беларускіх медыкаў падпісалі адкрыты ліст за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў. На чале спісу — Аляксандр Мрочак, лекар-кардыёлаг, прафесар, доктар медыцынскіх навук, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі.
Медыкі абураныя "неверагоднай жорсткасцю прадстаўнікоў сілавых структур Рэспублікі Беларусь у дачыненні мірных грамадзян". Яны лічаць недапушчальным "бесчалавечнае абыходжанне з затрыманымі і перашкоды ў атрыманні імі своечасовай медыцынскай дапамогі". Падпісанты патрабуюць спыніць агрэсію ў адносінах мірных грамадзян, расследаваць катаванні і пакараць вінаватых, вызваліць палітвязняў і затрыманых за мірныя пратэсты, прызнаць несапраўднымі вынікі прэзідэнцкіх выбараў і правесці новыя сумленныя выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.