14 сакавіка ў Мінску адбудзецца круглы стол па пытаннях увекавечвання памяці ахвяраў сталінізму і нацызму ў Трасцянцы
14 сакавіка ў 17.00 у мінскай Гістарычнай майстэрні адбудзецца круглы стол па пытаннях увекавечання памяці ахвяраў сталінізму і нацызму ў Трасцянцы. Такое рашэнне было прынятае 24 лютага ў Мінску на чарговым пасяджэнні грамадскага аргкамітэта па правядзенні Года памяці ахвяраў таталітарызму ў Беларусі.
14 сакавіка ў 17.00 у мінскай Гістарычнай майстэрні адбудзецца круглы стол па пытаннях увекавечання памяці ахвяраў сталінізму і нацызму ў Трасцянцы. Такое рашэнне было прынятае 24 лютага ў Мінску
на чарговым пасяджэнні грамадскага аргкамітэта па правядзенні Года памяці ахвяраў таталітарызму ў Беларусі.
Як адзначыў даследчык тэмы сталінскіх рэпрэсій, кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў, у перадваенныя гады і ў ноч з 25 на 26 чэрвеня 1941 года ва ўрочышчы Благаўшчына пад Мінскам супрацоўнікі
НКУС праводзілі масавыя расстрэлы бязвінных ахвяраў сталінізму. Паводле яго слоў, у 1941 – 1944 гадах у гэтым жа раёне дзейнічаў нацысцкі лагер смерці Трасцянец, а з сярэдзіны 1950-х гадоў
на месцы забойства ахвяраў сталінізму пачаў дзейнічаць гарадскі сметнік. На думку гісторыка, у Трасцянцы ахвярамі абодвух таталітарных рэжымаў сталі каля 300 тысяч чалавек.
Трэба мець на ўвазе, што ў 2009 годзе дзяржавай быў аб'яўлены конкурс на мемарыяльную кампазіцыю ў Трасцянцы. Паколькі прадстаўленыя працы не адпавядалі ўмовам конкурсу, на пачатку 2010 года быў
абвешчаны другі тур, у якім пераможцам стаў Канстанцін Касцючэнка с амаль шасцімятровым бронзавым манументам "Вароты памяці". Група архітэктараў УП “Мінскпраект на
чале з навуковым кіраўніком мемарыяльнага гісторыка-культурнага комплексу "Трасцянец" Ганнай Аксёнавай распрацавала праект добраўпарадкавання той часткі тэрыторыі, дзе размяшчаўся
лагер смерці (60 гектараў у межах рэчышча ракі Трасцянкі і вуліцы Сяліцкага). Гэтым праектам прадугледжана галоўная кампазіцыйная вось — "Дарога памяці", якая будзе ісці да
плошчы з манументам "Вароты памяці". За ім, на тым месцы, дзе калісьці фашысты рассейвалі попел спаленых людзей, запраектавана "Поле пахавання": газон, адмежаваны ад
вуліцы Сяліцкага пасадкай дрэў. Непасрэдна тэрыторыя канцлагера будзе абазначана мемарыяльнымі плітамі з гістарычнай інфармацыяй. Фундаменты некаторых будынкаў (баракаў, дома каменданта), якія
захаваліся яшчэ з часоў вайны, плануецца закансерваваць і побач з імі ўсталяваць шыльды з адпаведнай інфармацыяй. Існуючыя памятныя знакі ў "Трасцянцы" мяркуецца рэканструяваць такім
чынам, каб яны спалучаліся з усёй кампазіцыяй.
Увесь гэты праект сведчыць пра тое, што ўлады мяркуюць узвесці мемарыял толькі ахвярам нацызму, падкрэсліў навукоўца. Вось чаму, паводле яго слоў, грамадскасць павінна распрацаваць альтэрнатыўную
канцэпцыю мемарыялізацыі, зыходзячы з таго, што у гэтым раёне здзейснілі злачынствы абодва таталітарныя рэжымы.
Старшынём рабочай групы па падрыхтоўцы пасяджэння круглага стала зацверджаны былы вязень ГУЛАГу, каардынатар грамадскага аргкамітэта па правядзенні Года памяці ахвяраў таталітарызму ў Беларусі
Уладзімір Раманоўскі. Да ўдзелу ў паседжанні ён плануе запрасіць гісторыкаў, архітэктараў, скульптараў, мастакоў, рэлігійных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў Мінскага гарвыканкама, а таксама
кіраўнікоў творчых саюзаў і старшыню Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча. .
На пасяджэнні грамадскага аргкамітэта таксама вырашана ў траўні адкрыць ва ўрочышчы Курапаты мемарыяльны знак у памяць афіцэраў польскай арміі, забітых супрацоўнікамі НКУС на тэрыторыі Беларусі ў
красавіку-траўні 1940 года.
Кузняцоў нагадаў, што дакументы пра іх расстрэлы ў сталіцы і яе ваколіцах будзе цяжка знайсці, паколькі, напэўна, яны ўжо знішчаныя. “Аднак архіўныя дакументы Федэральнай службы бяспекі
Расіі пацвярджаюць факт дастаўкі трох тысяч афіцэраў польскай арміі ў Мінск, на тэрыторыі і ў ваколіцах якога грамадскасцю ўстаноўлены больш за 10 месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскага
тэрору, — падкрэсліў Кузняцоў.
На яго думку, расстрэлы афіцэраў польскай арміі, мабыць, праводзіліся ва ўрочышчы Благаўшчына каля Трасцянца, ў Курапатах, у іншых месцах масавых забойстваў і
пахаванняў.
З усімі прапановамі і пажаданнямі па правядзенні Года памяці неабходна звяртацца на электронны адрас: memorial.bel@gmail.com