15 беларускіх універсітэтаў мадэрнізуюць за кошт Сусветнага банка
15 беларускіх універсітэтаў змогуць мадэрнізаваць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу за кошт пазыкі Сусветнага банка, паведамляе Еўрарадыё.

worldbank.org
Пагадненне пра супрацу можа быць падпісанае ў лютым 2020 года. Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч, перадае БЕЛТА.
Чыноўнік падкрэсліў, што матэрыяльна-тэхнічная база ўніверсітэтаў — гэта адзін з ключавых рэсурсаў пры павышэнні якасці адукацыі. Сумесны праект "звязаны са стварэннем новых прарыўных напрамкаў ", патлумачыў Каспяровіч.