18 і 19 кастрычніка цяжка будзе заехаць у Літву

Беларусы, якія вырашылі заўтра-паслязаўтра наведаць Літву, могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі пры перасячэнні мяжы.

ostrovets.by

ostrovets.by

Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, 18 і 19 кастрычніка з 09:00 да 18:00 на тэрыторыі паміж пунктамі пропуску «Каменны Лог» і «Мядзінінкай» будуць праводзіцца працы па замене дарожнага пакрыцця.
У гэтай сувязі, папярэджваюць памежнікі, «могуць узнікнуць нязручнасці для грамадзян, якія перасякаюць мяжу».
ДПК рэкамендуе падарожнікам планаваць свае паездкі, выкарыстоўваючы дадзеную інфармацыю — лепш за ўсё абраць іншыя пункты пропуску.
naviny.by