19.ХІІ — Запалі святло надзеі з 19:00 да 20:00!

Запалім святло ў гонар тых, хто дагэтуль беспадстаўна знаходзіцца ў турэмнай цемры. Запалім святло на галоўных вуліцах свайго гораду, калі мы не хочам правесці наступны год у крызіснай ночы.



e520f70ac3930490458892665cda6620.png

Запалім святло ў гонар тых, хто дагэтуль беспадстаўна знаходзіцца ў турэмнай цемры. Запалім святло на галоўных вуліцах свайго гораду, калі мы не хочам правесці наступны год у крызіснай ночы.
19 снежня 2010 года ў нашай краіне пагасла святло. Цэлы год мы жылі ў цемры. Адны спрабавалі ўбачыць неба скрозь цёмныя краты турэмных камер, іншыя стаялі цёмнымі зімнімі раніцамі каля турмаў, каб даведацца хоць нешта пра сваіх блізкіх. У змрочны час мы стаялі ў чэргах да абменнікаў ды праз цемру адчувалі, як нябачна павялічваюцца ноччу кошты ў крамах. Многія, убачыўшы пагаслае святло, падумалі, што ўключаць яго занадта дорага, і ўжо не спрабавалі гэта зрабіць.
Мы пазбавіліся прадпрыемстваў, каторыя  ўжо ніколі не прынясуць прыбытак, бо распрадаюцца, каб часова заткнуць бюджэтныя дзіры. У сутнасці, можа здавацца, мы фактычна згубілі сваю краіну.
Але гэта не так! Мы яшчэ засталіся! А калі жывем мы, тады жыве і надзея. І свабода, што ўнутры нас. Менавіта таму Беларусь яшчэ жыве, нягледзячы на ўсе вонкавыя ды ўнутраныя выпрабаванні.
Пасля масавых арыштаў 19 снежня многія таленавітыя асобы пазбавіліся працы за ўдзел у Плошчы, а многіх абставіны прымусілі  пакінуць нашу краіну. Мы былі пазбаўлены сваіх грошаў, каторыя абясцэніліся. Нас пазбавілі самапавагі, бо праца цяпер не аплачваецца належным чынам, а аплата за адукацыю толькі павялічваецца… Ды і ад рознага роду абяцанняў больш сытым ты ужо не становішся.
Гісторыя апошняга года, крызіс, вытокі каторага трэба шукаць не толькі ў эканоміцы, не проста падказваюць, а крычаць: калі мы зможам запаліць святло навокал — то навучымся здабываць лепшую будучыню.
19 снежня — з 19:00 да 20:00 — ад ст. м.  Акадэміі навук да пл. Незалежнасці — запалі святло надзеі!
Няхай кожны запаліць сваю свячу, дзе яму зручна: ля дарогі, на прыпынку, на прыступках крамы, кінатэатру.  Давайце асвецім не толькі Мінск, але і цэнтральныя вуліцы іншых гарадоў нашай краіны!
Праязджаючы на аўто 19.12 з 19:00 да 20:00 па праспекце дай нам ведаць, што мы разам!
Прэс-служба “Маладога Фронту