200 іракцаў папрасілі рэпатрыяваць іх з Беларусі

Каля 200 іракцаў, тых, хто прыляцеў у Беларусь для перасячэння мяжы з Еўрасаюзам, звярнуліся ў амбасаду Ірака ў Расійскай федэрацыі і паведамілі аб сваім жаданні вярнуцца на радзіму, паведамляе «Интерфакс-Запад» са спасылкай на свае крыніцы ў іракскай дыпмісіі.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Паводле інфармацыі выдання, сярод 200 чалавек, якія хацелі б вярнуцца дадому, ёсць дзеці, жанчыны і сямейныя пары. Пацвярджаецца таксама намер ажыццявіць эвакуацыйны рэйс у чацвер, 18 лістапада.

Іракскі дыпламат падкрэсліў, што тыя, хто ўжо звярнуліся ў амбасаду краіны, знаходзяцца ў Мінску ў чаканні вылету. З тым, каб даставіць гэтых людзей з-за мяжы ў Мінск, не было цяжкасцей.