261-ы дзень вайны ва Украіне. Знішчаны пяціпавярховік — «цынічны адказ дзяржавы-тэрарыста»

Новы галоўнакамандуючым расійскімі войскамі ва Украіне Сяргей Суравікін змяніў тактыку — ён ужываючы тэрор да мірных людзей.

slanecznik.jpg

Пра новую тактыку Суравікіна заявіў кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у інтэрв'ю Reuters: «Ён змяніў тактыку, таму што ён выкарыстоўвае тактыку тэрору супраць цывільнага насельніцтва і аб'ектаў інфраструктуры, ужываючы крылатыя ракеты, рэактыўныя снарады і беспілотнікі, спецыяльныя іранскія беспілотнікі». Рэзнікаў таксама лічыць, што пад камандаваннем Суравікіна руская армія стала больш дысцыплінаванай.

Ноччу расіяне абстралялі жылы квартал Мікалаева. Адна з ракет трапіла ў пяціпавярховік — разбурэнні вялікія — ад пятага да першага паверха. Уначы было вядома пра двух загінуллых. Пазнай з-пад завалаў дома ратавальнікі дасталі яшчэ тры целы — мужчыны і дзвюх жанчын. А па стане на 10.00 стала вядома, што ў выніку ўдару па жылым доме загінулі шэсць чалавек. Пра гэта паведаміў мэр Аляксандр Сянкевіч.

Зяленскі паказаў відэа з наступствамі расійскага ўдару па жылым доме ў Мікалаеве:

«Мікалаеў. Цынічны адказ дзяржавы-тэрарыста на нашы поспехі на фронце. Удар па пяціпавярховым жылым доме... Расія не пакідае сваёй гнюснай тактыкі. А мы не пакідаем нашай барацьбы. Акупанты будуць адказваць за кожнае злачынства супраць Украіны і ўкраінцаў».

Гендырэктар Yasno Сяргей Каваленка паведаміў, што ў ноч на 11 лістапада расіяне зноў атакавалі энэргетычныя аб'екты Украіны. У Кіеве сёння будуць уводзіць экстранныя адключэнні «ў значных аб'ёмах», графікі працаваць не будуць.

Уначы расійскія войскі абстралялі Вінніцкую вобласць і трапілі ў крытычную інфраструктуру. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі (АВА) Сяргей Барзоў. «11 лістапада пачалося з трывогі. Зноў ёсць траплянне ў адзін з аб'ектаў крытычнай інфраструктуры Вінніцкай вобласці», — напісаў ён. Абышлося без ахвяр.

За мінулыя суткі рускія працягнулі абстрэлы населеных пунктаў Харкаўшчыны, размешчаных уздоўж дзяржаўнай мяжы з Расіяй і лініяй сутыкнення. У прыватнасці, з мінамётаў, рэактыўнай і ствольнай артылерыі вораг абстрэльваў гарады і вёскі Харкаўскага, Чугуевскага і Купянскага раёнаў. У Купянскім раёне паранены адзін чалавек, яшчэ адзін звярнуўся да лекараў пасля ранення, атрыманага напярэдадні, паведаміў кіраўнік АВА Алег Синегубов.

У Данецкай вобласці ў выніку расійскіх абстрэлаў за мінулыя суткі загінулі двое мірных жыхароў — у Бахмуце і Аўдзееўцы. Акрамя таго, украінскія праваахоўнікі выявілі целы шасці забітых расіянамі падчас акупацыі. Яшчэ пяць чалавек у вобласці атрымалі раненні, паведаміў кіраўнік АВА Павел Кірыленка.

Генштаб УСУ паведаміў аб вызваленні 12 населеных пунктаў на Херсоншчыне падчас наступлення 9 лістапада: Дудчаны, Пяціхаткі, Баразенскае, Садок, Бязводнае, Ішчанка, Кастромка, Красналюбецк, Каліноўскае, Бабровы Кут, Безыменнае і Благадатнае. І паведаміў, што украінскі наступ працягваецца.

У акупаваным Мелітопалі прагучаў выбух у пад'ездзе дома, дзе жыве калабарант Андрэй Бойка — «начальнік дэпартамента культуры і спорту». Мясцовая «адміністрацыя» паведамляе, што бомба была закладзеная ў ліўневы сцёк каля пад'езда яго дома. У доме выбухам пашкоджаны пад'езд і кватэра на першым паверсе, сам Бойка лёгка кантужаны, яго жыццю нічога не пагражае.

Брытанская выведка прагназуе, што шкода, якую войскі РФ працягваюць наносіць электрасеткам Украіны, амаль напэўна паўплывае на ўзаемазвязаныя сістэмы водазабеспячэння і ацяплення, што найбольш адчувальным стане для мірнага насельніцтва зімой, калі патрэба ў іх ўзрасце. Аналітыкі адзначаюць, што РФ наносіць удары па электраэнергетычнай інфраструктуры Украіны хвалямі. Апошнія інтэнсіўныя ўдары былі зафіксаваныя 31 кастрычніка, калі ўпершыню былі нанесеныя ўдары па плацінах ГЭС.

Прыярытэт крытычнай нацыянальнай інфраструктуры над ваеннымі мэтамі відавочна паказвае на намер Расіі падарваць маральны дух цывільнага насельніцтва, рэзюмуе выведка.

 

draftukrainecotnovember10_2022.png

У новай зводцы Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) адзначае, што вялікая ўкраінская перамога ў Херсонскай вобласці не будзе апошняй. Аналітыкі кажуць, што расіяне пакуль адыходзяць адносна арганізавана, і ўкраінскія войскі дасягаюць чаканых поспехаў, не разбіваючы расійскія сілы, як гэта было падчас Харкаўскага контрнаступлення. Украінскія ўдары са жніўня паспяхова разбурылі расійскія лініі забеспячэння на правым беразе, што прымусіла расійскія войскі адступіць і дазволіць вызваліць Херсонскую вобласць да ракі Днепр у бліжэйшыя дні або тыдні, лічаць эксперты.

ISW не згодны з заявамі некаторых заходніх палітыкаў аб тым, што зімой з-за ўмоў надвор'я пачнецца зацішша ў вайне і з'явіцца магчымасць для перамоваў. «Запаволіць ваенны наступ можа восеньскі і вясновы бруд і бездарожжа — гэтак жа, як няспраўнасць або недахоп зімовай тэхнікі. Некаторыя віды ваеннай тэхнікі могуць мець патрэбу ў адаптацыі да больш халоднага надвор'я, і менавіта недахоп тэхнікі або боепрыпасаў сапраўды здольны прывесці да запаволення наступу з-за лагічных цяжкасцяў — але не зімовае надвор'е», — гаворыцца ў зводцы.

Пры гэтым ISW лічыць, што ўкраінская армія наўрад ці спыніць сваё контрнаступленне з-за надыходу зімы. На думку аналітыкаў, зімовае надвор'е можа нанесці непрапарцыйна вялікія страты дрэнна ўзброеным расійскім войскам ва Украіне, але добра забяспечаныя ўкраінскія войскі наўрад ці спыняць свае контрнаступлення і змогуць скарыстацца перавагамі замёрзлай мясцовасці для больш лёгкага перамяшчэння.

Пры гэтым у ISW адзначаюць, што ўкраінскія ўзброеныя сілы будуць спрабаваць прасунуцца як мага далей да прыбыцця падмацаванняў рускіх, якія на вясну рыхтуюць 120 тысяч прызыўнікоў для адпраўкі на фронт.

Паводле www.understandingwar.org, korrespondent.net, censor.net, www.pravda.com.ua