275 арганізацый — праваабаронцы паведамілі аб маштабах ліквідацыі НКА

У Беларусі было ліквідавана альбо знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі як мінімум 275 арганізацый грамадзянскай супольнасці. Такімі данымі размяшчае пазбаўлены акрэдытацыі праваабарончы цэнтр «Вясна».

photo_2021_10_02_17_47_43.jpg

Хваля зачысткі пачалася 22 ліпеня, але некаторыя арганізацыі ліквідавалі яшчэ незадоўга да яе. Ліквідуюцца недзяржаўныя арганізацыі незалежна ад роду дзейнасці.
Афіцыйнымі падставамі для гэтага становіцца дзейнасць, якая не адпавядае названым у статуце мэтам, атрыманне двух папярэджанняў ад Мінюста цягам года, неажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці цягам 24 месяцаў.
Вясна