4 факты пра бізнесменаў, якіх Лукашэнка абвінаваціў у праплаце «маршаў пенсіянераў»

У пятніцу 30 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, па сутнасці, прызнаўся ў прычынах ціску сілавікоў на шэраг кампаній: паводле яго слоў, праваахоўнікі выявілі цэлую сетку буйных і дробных фірмаў, якія выступілі за перамены за кошт дзяржавы.

1627706298_jurkas_01.jpg

У прыватнасці, Лукашэнка распавёў, што «маршы пенсіянераў» былі праплочаныя: муж і жонка Юркевіч (фірмы «Юркас», «Дзвярны лідар») зарэгістравалі сваіх работнікаў як індывідуальных прадпрымальнікаў, а на зэканомленыя ад нявыплаты падаткаў у бюджэт грошы навучалі пенсіянераў навыкам працы з дэструктыўнымі каналамі, закупілі ім для гэтых мэтаў планшэты.

Усё пачыналася з гандлю на рынку

Зміцер Юркевіч нарадзіўся ў 1982 годзе. Займаўся лёгкай атлетыкай, атрымаў званне майстра спорту ў бегу з бар'ерамі, скончыў горнатэхнічнае вучылішча ў Салігорску, працаваў у шахце.
Бізнес Юркевіч таксама пачынаў у Салігорску: у 2002 адкрыў на гарадскім рынку павільён па продажы дзвярэй і фурнітуры. Праз год была адкрыта другая гандлёвая кропка. У 2006 пачалася сучасная гісторыя кампаніі «Юркас», калі яна выйшла на сталічны рынак.
Назва бізнесу ўзялася ад аб'яднання двух слоў — Юркевіч і Салігорск.

Фота: dvernoedelo.ru

Фота: dvernoedelo.ru

Мара аб гандлёвай сетцы, падобнай да «Ікеі»

Некалькі гадоў таму бізнесмены пачалі адкрываць гіпермаркеты дзвярэй: у Мінску, Гродне, Мазыры.
Кампанія «Юркас» выйшла на расійскі і рынкі іншых краін.
Па стане на 2020 года было адкрыта больш за 185 фірмовых салонаў, асвоеныя рынкі больш за 20 дзяржаў.
Зміцер Юркевіч распавядаў некалькі гадоў таму:
«Мы хочам пабудаваць сваю гандлёвую сетку, падобную да «Ікеі», у якой ствараем свае брэнды, нашы партнёры-вытворцы іх ўвасабляюць у жыццё, а мы прадаем. У нас ёсць свой канструктарскі аддзел, які стварае мадэлі. Гэта значыць, мы глядзім тэндэнцыі, ідзем у нагу з часам».

1627706287_jurkas_03.jpg


Муж і жонка сталі сябрамі ініцыятыўнай групы Бабарыкі, падтрымлівалі пратэсты


Пра гэта паведамляе праўладны телеграм-канал, які спецыялізуецца на злівах.
Паведамляецца, што падчас прэзідэнцкай кампаніі Зоя Юркевіч сабрала ў падтрымку вылучэння Віктара Бабарыкі больш за 600 подпісаў, таксама ўдзельнічала ў пікетах.
А Зміцер Юркевіч пасля выбараў нібыта хадзіў на нядзельныя пратэсныя маршы.
У сеціве нядаўна быў размешчаны аўдыёзапіс размовы: сцвярджаецца, што вясной гэтага года Зоя Юркевіч заклікала падначаленых узяць удзел у галасаванні на платформе «Голас» у падтрымку ініцыятывы Святланы Ціханоўскай аб удзеле міжнароднай супольнасці ў перамоўным працэсе.
Не выключана, што сілавікі ўжо даўно «пасвілі» бізнесоўцаў.

Мужа, жонку і службовых асоб пасля ператрусу адправілі за краты


Ператрус у кампаніі адбыўся 22 чэрвеня.
У нядаўнім сюжэце па БТ сцвярджалася: двое ўладальнікаў і яшчэ 7 службовых асоб былі затрыманыя па крымінальных справах. Бізнесоўцаў абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў: нібыта парушэнне ў тым, што 37 мантажнікаў дзвярэй былі аформленыя як ІП.
Але шкода заяўленая адносна невялікай: нібыта Юркевічы «зэканомілі» мільён рублёў.
Паводле udf.name