4G з'явіцца ў Берасці, Гомелі і Магілёве цягам 2017 года

Беларускі інфраструктурны аператар beCloud паведаміў пра заключэнне пагаднення з харвацкім аддзяленнем Ericsson Nikola Tesla на пастаўку абсталявання і развіццё сеткі LTE ў Гомельскім, Берасцейскім і Магілёўскім рэгіёнах. Праект мае быць рэалізаваны да 2017 года.

16ab6dd6_4587_48bd_81cb_b5b10c94b03c_w987_r1_s.jpg


Таксама да канца 2017 года плануецца пакрыць LTE-сеткай Віцебск і Горадню, а да канца 2018-га — усе гарады з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек.
Мабільная сувязь праз LTE-сеткі дае не толькі на парадак хутчэйшы доступ да інтэрнэту, але і лепшую якасць злучэння ў руху на высокіх хуткасцях (напрыклад у машыне) альбо ў людных месцах, а пры добрым пакрыцці менш саджаюць батарэю тэлефона.
beCloud сцьвярджае, што ў Беларусі LTE карыстаюцца 100 тысяч абанентаў (усяго абанентаў больш як 11,5 мільёна, бо шмат хто мае болей за адну SIM-карту).
На момант публікацыі беларуская LTE-сетка дзейнічае толькі ў Мінску. Толькі два з трох мабільных аператараў Беларусі прапануюць такое злучэнне: МТС запусціў LTE ў снежні 2015 года, life:) — летам 2016-га, velcom пакуль не прапануе LTE і не абвяшчае плпнаў падключэння да сеткі.
У адрозненне ад 2G і 3G, сетку 4G у Беларусі будуюць не мабільныя аператары, а напаўдзяржаўная кампанія beCloud, якая затым прадае паслугі аператарам. Самім аператарам дзяржава не дала частотаў для 4G.
Паводле svaboda.org