
Гаворыць яе муж Андрэй Шарэнда, які застаўся дома з двума малымі дзецьмі:
— Усё вельмі проста — праваабаронцы кіруюцца тымі правіламі, якія былі сфармаваны ў 2013 годзе і якія зараз вельмі адстаюць ад рэчаіснасці. Фактычна ў Беларусі ідзе генацыд супраць вольнага грамадства. Я ведаю, што чакаюць прызнання праваабаронцамі мінімум сотня чалавек. Але праваабаронцы іх не прызнаюць, бо хочуць паслухаць, пабачыць, што будзе ў судзе.
Супраць самога Андрэя Шарэнды таксама заведзеныя крымінальныя справы. Тым не менш, актывіст не разглядае варыянты ад’езду з Беларусі, кажа, што яго трымае каханне да жонкі і любоў да Радзімы, а таксама чалавечая салідарнасць.
racyja.com