70-гадовага віцябляніна будуць судзіць за віншаванне з Днём Волі

Адміністрацыйную справу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў дачыненні да сямідзесяцігадовага актывіста Барыса Хамайды разглядае 12 красавіка суд Чыгуначнага раёну Віцебска.

Барыс Хамайда. Фота з facebook.com/alena.sciapanava.7

Барыс Хамайда. Фота з facebook.com/alena.sciapanava.7

Судовае паседжанне прызначанае на 11:00.
Падставай складання пратакола правапарушэння па арт 23.34 КаАП для супрацоўнікаў міліцыі стала віншаванне жыхароў абласнога цэнтру з надыходзячым Днём Волі (23 сакавіка).
Пачынаючы з 1997 года Барыс Хамайда, практычна кожны дзень распаўсюджвае ў цэнтры Віцебску незалежныя газеты, улёткі, нацыянальную сімволіку. Яго неаднаразова затрымлівалі і каралі ў адміністрацыйным парадку за ўдзел у несанкцыянаваных пікетах і проста па надуманых падставах, паведамляе spring96.org.
Паводле belsat.eu