700 подпісаў за пазначэнне старых назваў вуліц Гародні

У Гародні сабрана каля 700 подпісаў пад электроннай петыцыяй, у якой жыхары горада просяць гарадскія ўлады пазначыць гістарычныя назвы вуліц. Падпісанты просяць каля сучасных назваў пазначыць назву старых вуліц. Напрыклад на вуліцы Ажэшкі просяць пазначыць, што яна калісьці насіла назву Раскоша, а Савецкая Плошча была рынкам.

vyl3.jpg


Пра тое, як ідзе збор подпісаў пад петыцыяй распавядае адзін з ініцыятараў стварэння такой петыцыі гарадзенскі журналіст Аляксей Шота:

vyl1.jpg


 — Для гэтай платформы гэта адна з найбольш папулярных, калі не самая папулярная, петыцыя. Я думаю, што да тысячы мы дабяромся. Усё ж такі, актыўная заўсёды меншасць. Там таксама трэба падаць звесткі пра сябе, абавязкова, каб яны мелі юрыдычную значнасць. Трэба падаць сапраўдныя імя, прозвішча і адрас. І ня кожны магчыма захоча. Адна справа лайкнуць у Фэйсбуку, а іншая — дапісаць некалькі словаў, сапраўдныя імя і прозвішча. Магчыма гэта нешта стрымлівае.  
Па словах журналіста петыцыяй ўжо зацікавіліся гарадзенскія ўлады. Аляксей Шота  спадзяецца, што ў наступным 2017 годзе фінансаванне гэтага праекту будзе закладзена ў гарадскі бюджэт.


Беларускае Радыё Рацыя