Аб'яднанне студэнцкіх абменаў прапануе стыпендыіі на летняе навучанне ў Нямеччыне

Аб’яднанне студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (GFPS) сумесна з фундацыяй польска-­нямецкай супрацы прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў.

germany_1.jpeg


Па гэтых стыпендыях можна навучацца ў нямецкім універсітэце на працягу летняга семестра 2018 года з 1 красавіка – 31 жніўня 2019 года.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- валоданне нямецкай мовай на добрым узроўні (B2);
- актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;
- паспяховае навучанне ва ўніверсітэце;
- жаданне бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі працэсамі, навукай і культурай.
Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:
- беларускае грамадзянства;
-статус навучэнца адной з беларускіх ВНУ (мінімальна 3 курс).
Стыпендыя ўключае падтрымку і ментарства кожнага студэнта, дапамогу з пошукам інтэрната, афармленнем дакументаў у нямецкім універсітэце, поўнае фінансаванне жыцця ў Германіі, аплату візавых і ўніверсітэцкіх збораў, страхоўку.
Больш падрабязнасцей пра неабходныя дакументы, а таксама анлайн-фармуляр можна знайсці па спасылцы.
Паводле Адукацыя.інфо