
«Мы ганарымся свабодай веравызнання, якая існуе ў нашай краіне, — заявіў ён, выступаючы на акцыі ў падтрымку ЛГБТ-руху, — але мы таксама павінны зразумець, што свабода веравызнання не дазваляе нам адмаўляць у канстытуцыйных правах іншым амерыканцам».
У сваёй прамове Абама паведаміў, што паважае «шчырую заклапочанасць», праяўленую рэлігійнымі арганізацыямі па гэтым пытанні, але таксама адзначыў, што на яго думку, Рэспубліканская партыя карыстаецца падобнымі настроямі для прыцягнення галасоў.
Гаворачы аб губернатары Майку Хакэбі, Абама адпусціў калючай рэплікай ў адрас палітыка, які заявіў, што «амерыканцы павінны пярэчыць рашэнню Вярхоўнага Суда».
«Я ўпэўнены, што ён любіць Канстытуцыю, за выключэннем некаторых яе істотных раздзелаў», — заявіў Абама.
Абама з гонарам заявіў публіцы, што ён працягне сваю падтрымку ЛГБТ-супольнасці і заклікаў яе прадстаўнікоў быць пільнымі і не дапусціць страты іх заканадаўчых перамог.
Паводле: krynica.info