Абітурыенты выбіраюць беларускую мову
Колькасьць абітурыентаў, якія абралі на ЦТ беларускую мову, вырасла на рэкордныя 28%.
Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў назваў колькасьць абітурыентаў, якія запісаліся на цэнтралізаванае тэставанне.
Агулам зарэгістраваліся 92 274 чалавек. Гэта на 8500 чалавек менш, чым летась. Але з улікам таго, што цяпер кожнаму дазволена здаваць па чатыры прадметы, колькасьць тэстаў, якія будуць здаваць абітурыенты, павялічылася.
На беларускую мову зарэгістраваліся амаль 28,5 тысячы чалавек (летась было 22,3 тысячы чалавек). Рост склаў 28% – гэта рэкорд сярод прадметаў.
На расейскую мову запісаліся 75,4 тысячы абітурыентаў (было 78 тысяч).
Услед па папулярнасці ідуць матэматыка (51,5 тысячы чалавек), фізыка (больш за 30 тысяч), а таксама біялёгія і ангельская мова – па 29 тысяч чалавек.
radyjo.net