Аблава ў Паставах. Сталі вядомыя імёны затрыманых

ГУБАЗіК учора, 24 лістапада, зладзіў аблаву ў Паставах.

Фота вокладкі кніжкі oz.by

Фота вокладкі кніжкі oz.by

Пра тое, каго затрымалі падчас аблавы сілавікоў 24 лістапада, паведаміў Кастусь Шыталь на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Сярод затрыманых падчас аблавы ў Паставах — Юрый Дзіковіч, Уладзімір Лашчотка, Сяргей Ляўко.

У Юрыя Дзіковіча быў ператрус яшчэ ў пачатку 2021 года, ён быў у статусе падазраванага за нейкі каментар у тэлеграме. “Ад яго былі адчапіўшыся, але цяпер прыйшлі зноў, — адзначае Шыталь.

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што прынамсі супраць часткі затрыманых магла быць распачатая крымінальная справа.