Абвінавачанні перакваліфікавалі

Шасці фігурантам “справы 19 снежня перапрад’яўлены абвінавачанні.
Уладзіміру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму, Насце Палажанцы, Аляксандру Фядуце, Сяргею Вазняку і Андрэю Дзмітрыеву інкрымінуюць артыкул 342 КК. А менавіта арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх.



903356ae8ff820105d57f744c8a24396.jpg

Шасці фігурантам “справы 19 снежня перапрад’яўлены абвінавачанні.


Уладзіміру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму, Насце Палажанцы, Аляксандру Фядуце, Сяргею Вазняку і Андрэю Дзмітрыеву інкрымінуюць артыкул 342 КК. А менавіта арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх.


У параўнанні з ранейшым артыкулам 293 КК (масавыя беспарадкі) гэта азначае значнае змякчэнне пакарання. Бо максімальны тэрмін пакарання па новым артыкуле — 3 гады пазбаўлення волі (замест 15 гадоў па ранейшым абвінавачанні).


У КДБ два дні запар, 30 і 31 сакавіка, па некалькі гадзінаў дапытвалі экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. А 1 красавіка ён пачне знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Наста Палажанка, якую выклікалі ў КДБ 30 сакавіка, адмовілася даваць паказанні. “Я сваёй віны не прызнала і па новым артыкуле, — паведаміла яна. Таксама чакаецца, што абвінавачанне па новым артыкуле будзе выстаўлена і сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу. Ён і Аляксандр Фядута, нагадаем, знаходзяцца ў СІЗА КДБ.


А справы Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Усса ўжо накіравалі ў суд. Экс-кандыдатам выставілі абвінавачанне ў арганізацыі “масавых беспарадкаў 19 снежня.


КДБ абвясціў, што падвёў рысу пад затрыманнямі па справе аб “масавых беспарадках. І арыштаваныя апошнімі днямі “фігуранты былі апошнімі ў гэтым спісе. Аднак допыты сведкаў ўзнавіліся з новай сілай.


У Мінску пачаліся выклікі ў КДБ сябраў аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Больш дзвюх гадзінаў працягваўся допыт у якасці сведкі мінскай каардынатаркі БХД Ірыны Логвін. Следчы КДБ Андрэй Дарашэвіч распытваў актывістку пра падзеі 19 снежня 2010 года.


Наступным днём, 29 сакавіка, ён дапытаў кіраўніцу моладзі БХД Любоў Каменеву. Пытанні тычыліся сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага. Гэта ўжо другі допыт актывісткі. Падпіску аб “неразгалошанні дзяўчына падпісваць адмовілася. А 30 сакавіка на допыт выклікалі Віталя Рымашэўскага, дзе яму і выставілі новае абвінавачанне.