Ахвяра дзяцей, якія нарадзіліся «з удзелам намесніка старшыні Мінгарвыканкама»
У прэс-рэлізе ад 16 верасня, які стаў хітом інтэрнэту, паведамлялася пра дзяцей, якія нарадзіліся ў Дзень горада з «удзелам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі».
Фота TUT.BY
Верагодна, прэс-рэліз рассылаўся выключна ў выданні, заснаваныя Мінгарвыканкамам, але пазней ён усё ж патрапіў у незалежную прэсу, дзе выклікаў шмат усмешак і жартаў.
Паводле ж вынікаў службовага разбору, пасля здарэння было вырашана пакараць не аўтара рэлізу, а дзяўчыну, якая нібыта перадала яго незалежным журналістам. З 1 кастрычніка журналістка звольненая
з УП «Агенцтва «Мінск-Навіны».
Афіцыйная падстава звальнення — нібыта невыкананне ёю ўмоваў
выпрабавальнага тэрміну.
У самім Мінгарвыканкаме у размове з прэс-службай ГА «БАЖ» уласную памылку прызналі, але абараняць журналістку ад звальнення катэгарычна адмовіліся, спасылаючыся на
самастойнасць УП «Агенцтва «Мінск-Навіны».
baj.by