Ацяпленне ў мінскіх кватэрах пачнуць уключаць заўтра
Улічваючы неспрыяльны прагноз надвор'я, у Мінгарвыканкаме вырашана дазволіць з 2 кастрычніка ўключэнне ацяплення ў жылых дамах, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Акрамя таго, з 2 кастрычніка ацяпленне будуць ўключаць у інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, будынках навучальных устаноў Мінска.
«Уключэнне ацяплення будзе рабіцца па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. На час уключэння ацяплення
будзе арганізавана дзяжурства персаналу», — адзначылі ў прэс-службе.
Пры тэмпературах вонкавага паветра вышэй за 10 градусаў, ацяпленне памяшканняў будзе рабіцца ў рэжыме працеплівання.
belta.by