Ад бальніц да KFC. Паглядзіце, дзе ў Мінску будуць абавязкова ўсталяваныя камеры відэаназірання
Наша новая "лічбавая будучыня": на вуліцах, у школах, у мінскіх клубах, барах і пабах, стадыёнах і на вуліцах актыўна ўсталёўваюць відэакамеры.
Сёння на Нацыянальным прававым партале была апублікаваная пастанова Мінгарвыканкама ад 29 ліпеня 2021 года, у якой пералічваюцца аб'екты, дзе абавязкова будуць устаноўленыя камеры відэаназірання, піша onliner.by.
У спісе, які апублікаваны і знаходзіцца ў адкрытым доступе, 1091 адрас. Усё робіцца «ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку».
Хто ж будзе пад наглядам? Ды амаль усе: школы, вучылішча, ВНУ, крамы, бальніцы, «фастфуды», стадыёны, інтэрнаты, чыгуначныя станцыі, гатэлі. Асобна прапісаныя адміністрацыйныя будынкі, дзе адначасова могуць знаходзіцца больш за сотню чалавек.
Спіс цікавы — можна вывучаць і вывучаць. Праўда, пытанне, хто аплачвае "відэабанкет", засталося нераскрытым. І што рабіць тым, у каго камеры ўжо ёсць.
Onlíner публікуе некалькі скрыншотаў для прыкладу.