Адбылася цырымонія ўганаравання пераможцаў журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля
Сёлета, дзякуючы падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў, дадалася намінацыя «Найлепшы літаратурна-мастацкі крытычны матэрыял».
![2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0019_logo.jpg 2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0019_logo.jpg](/img/v1/images/2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0019_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Гэты конкурс планавалася правесці адзін раз. Але наш сталы партнёр — Саюз Беларускіх пісьменнікаў — настаяў, што конкурс трэба праводзіць штогод, — распавяла галоўная рэдактарка “Новага Часу” Аксана Колб. — Сёлета было больш матэрыялаў грамадска-палітычных і на тэму эканомікі, і менш на тэмы культуры і гісторыі — у гэтым адрозненні конкурса гэтага і мінулага гадоў. Аляксей Кароль падтрымліваў моладзь, і нам хочацца працягваць гэтую традыцыю, каб маладыя журналісты заставаліся ў нашых шэрагах, дадавалі ў калектыў “свежую кроў”, а выданне станавілся лепшым.
![2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0102_logo.jpg 2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0102_logo.jpg](/img/v1/images/2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0102_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёлета матэрыялы ацэньваліся ў дзвюх намінацыях:
• найлепшы грамадска-палітычны матэрыял
• найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял.
Прэмію за найлепшы грамадска-палітычны матэрыял уручала дачка Аляксея Караля Ірына Віданава.
![2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0034_logo.jpg 2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0034_logo.jpg](/img/v1/images/2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0034_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Я хачу падзякаваць “Новаму часу”, Аксане Колб, Саюзу беларускіх пісьменнікаў, бо застаецца жывым тое, што тату было вельмі дарагім: гэта і газета, і пошук маладых, таленавітых, разумных, неабыякавых аўтараў.
Якасных грамадска-палітычных артыкулаў цяпер няшмат. На мой погляд, артыкулам, за які я сёння буду ўручаць прэмію, ганарыўся б і бацька, бо ў тэксце ёсць і адсылкі да Фуко, і праца з першакрыніцамі, і асабісты досвед аўтара.
Пераможца — Мікалай Дзядок з артыкулам “Турма і воля: культурны абмен”.
Прэмію Міколы, які цяпер на сесіі ў Вільні, забраў яго тата. Ён падзякаваў рэдакцыі і выказаў спадзеў, што “Новы Час” стане лёсам яго сына, Міколы Дзядка.
![2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0038_logo.jpg 2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0038_logo.jpg](/img/v1/images/2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0038_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ірына Віданава летась стала ідэйным натхняльнікам заснавання журналісцкай прэміі на знак памяці пра гісторыка, палітыка, рэдактара і свайго бацьку Аляксея Караля.
У намінацыі “Найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял” вызначана два пераможцы:
Дзіяна Пінчук з тэкстам “Хто яны, жыхары выміраючай вёскі?”.
![Прэмію Дзіяне Пінчук уручае Таццяна Процька Прэмію Дзіяне Пінчук уручае Таццяна Процька](/img/v1/images/2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0046_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэмію Дзіяне Пінчук уручае Таццяна Процька
Сяржук Кійко з тэкстам “Як мінчук будаваў школу для дзяцей у Непале”.
![Сяржук Кійко Сяржук Кійко](/img/v1/images/2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0059_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяржук Кійко
Найлепшы матэрыял па выніках галасавання чытачоў: «З шабляй ды пад дуду, альбо гісторыя навобмацак» Дзіяны Серадзюк.
![_dsc1479.jpg _dsc1479.jpg](/img/v1/images/_dsc1479.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзіяна Серадзюк фота Вольгі Хвоін
У намінацыі “Найлепшы літаратурна-мастацкі крытычны матэрыял” перамагла Наста Грышчук (на фота справа), таксама адзначаныя тэксты Алесі Лапіцкай і Алены Карп.
![2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0085_logo.jpg 2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0085_logo.jpg](/img/v1/images/2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0085_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч падчас цырымоніі ўганаравання пераможцаў конкурсу выказаў спадзеў, што жанр літаратурна-мастацкай крытыкі будзе развівацца.
![2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0073_logo.jpg 2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0073_logo.jpg](/img/v1/images/2018_05_28_premija_karalja_a._ljaszkevicz_0073_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Усе тэксты конкурсу можна знайсці на сайце ў асобным раздзеле.
Фота Алены Ляшкевіч
baj.by