Адказ МНС: блогер зрабіў сцяг, які не гарыць (відэа)

27 лістапада ў правілы пажарнай бяспекі жылых дамоў былі ўнесеныя змены, паводле якіх на фасадах, дахах і нават на ганку будынкаў нельга размяшчаць вырабы з гаручага тэкстылю. Такім чынам улады вырашылі змагацца з бел-чырвона-белымі сцягамі, якія беларусы вывешваюць на дамах. Але будаўнічы блогер Павел Бераснеў зрабіў сцяг, які не гарыць. 

Для таго, каб зрабіць сцяг, які не гарыць, Павел Бераснеў выкарыстаў шклотканіну Т-13. Такі матэрыял можна набыць у буйных будаўнічых крамах.
Новы сцяг блогер выпрабаваў агнём і пераканаўся, што выраб сапраўды не гарыць. Цікава, што скажа на гэта МНС?