Адкрытая заява
На Астравеччыне грамадзяне занепакоены фальсіфікацыяй вынікаў чарговых прэзідэнцкіх выбараў і абгрунтавалі гэта ў адкрытай заяве.
На Астравеччыне грамадзяне занепакоены фальсіфікацыяй вынікаў чарговых прэзідэнцкіх выбараў і абгрунтавалі гэта ў адкрытай заяве.
Дакумент, які падпісалі амаль два дзесятка чалавек, накіраваны ў ЦВК на імя старшыні Лідзіі Ярмошынай, генеральнаму пракурору РБ Рыгору Васілевічу, а таксама кандыдатам у прэзідэнты, АБСЕ,
еўрапейскім амбасадарам, кіраўніцтву місіі назіральнікаў СНГ. У заяве выказана занепакоенасць фальсіфікацыяй вынікаў галасавання і яна грунтуецца на тым, як фармаваліся выбарчыя камісіі. У іх склад
не патрапіў ні адзін прадстаўнік незалежных грамадскіх арганізацый і палітычных партый, а патрапілі тыя, хто на мінулых выбарах публічна быў злоўлены на фальсіфікацыі. Падпісанты выказваюць жаданне,
каб выбары праходзілі адкрыта і сумленна не толькі ў іх раёне, але і ва ўсёй Беларусі, што дасць магчымасць краіне стаць на шлях дэмакратызацыі.