Адміністраваць байнэт замест hoster.by будзе beCloud
З 1 студзеня 2022 года адміністраваць байнэт замест hoster.by будзе beCloud. Раней адміністраваннем 10 гадоў займаўся hoster.by.
Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў адпаведны загад ад 25 жніўня 2021 г. № 138, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2022 г. функцыі тэхнічнага адміністратара будзе выконваць СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі».
Цяпер у нацыянальнай даменнай зоне .BY і .БЕЛ зарэгістравана каля 150 000 даменаў.
Гендырэктар кампаніі hoster.by Сяргей Павалішаў быў затрыманы 18 траўня, ён ужо чацвёрты месяц знаходзіцца ў СІЗА разам з менеджарамі і журналістамі Тутбая.
Пад хатнім арыштам знаходзіцца саўладальніца hoster.by Юлія Чарняўская.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў