Адмовілі ў візе

Беларускае пасольства ў Францыі адмовіла ва ўязной візе прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн.

Прэзідэнт мелася прысутнічаць на судовым працэсе над Алесем Бяляцкім. Дарэчы, Алесь Бяляцкі з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.

Апроч Сухайр Белхасэн, ва ўездзе ў Беларусь адмоўлена таксама яшчэ і двум юрыстам з Нарвегіі, прадстаўнікам Фонду Дамоў правоў чалавека Ане Бондэ і Дайвэ Петкевічутэ.

853bb47a93581ead37b1bcd749d34787.jpg

“Улады баяцца менавіта таго, што сапраўдныя абставіны і факты незаконнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці аднаго з самых вядомых не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі праваабаронцы зробяцца яўнымі, стануцца набыткам шырокай галоснасці, у тым ліку і для міжнароднай грамадскасці. Яны хацелі б ціха разгледзець гэтую справу, а потым прыкрыцца выракам “незалежнага і справядлівага суда і затым крычаць на ўвесь свет, што яны ў судовую дзейнасць не ўмешваеюцца, што суд аб’ектыўна, грунтоўна разабраўся ў сутнасці абвінавачання, даследаваў доказы, прызнаў Бяляцкага вінаватым, а цяпер рабіце, што хочаце, — адзначае кіраўнік юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла.