Адмысловыя гадзіннікі для тых, хто сядзеў, бастуе і проста любіць Беларусь

Стужкі, сцягі, парасоны, бранзалеты ў нацыянальным колеры — чаго толькі зараз няма. Каб падтрымаць страйкуючых рабочых Вячаслаў Сікора прыдумаў адмысловы дызайн гадзіннікаў.

18_25.jpg


"Я прыдумаў гэтыя гадзіны ў знак салідарнасці са страйкоўцамі. Яны вырабляюцца за народныя грошы, ну і вядома мае. Мы хочам каб людзі ведалі, што мы сочым за пратэстамі на прадпрыемствах і цэнім гэта. Гэта ўзнагарода ад народа Беларусі!!! Прусак вешае сваім халуям жалязякі, якія нічога не вартыя, а мы дорым любоў і ўдзячнасць за грамадзянскую пазіцыю, — адзначыў Вячаслаў Сікора. — Гэтыя гадзіны будуць уручаны кожнаму страйкоўцу. На жаль адразу мы гэта зрабіць не можам. Але хай ведаюць — мы нікога не забудзем. Мы ганарымся нашымі рабочымі".
Такія ж гадзіннікі Сікора прыдумаў лля тых хто сядзеў на сутках "Вязень 2020"
Вячаслаў Сікора, акцёр тэатра і кіно, рэжысёр і сцэнарыст. А яшчэ як ён кажа: "Грамадзянін сваёй краіны".
Ёсць у калекцыі і гадзіннікі "Жыве, Беларусь!", "Я гуляю" ды іншыя. Так што, калі ва хочацца зрабіць камусьці падарунак з асалівым сэнсам, кошт гадзіннікаў даволі дэмакратычны.
Хочацца верыць, што гадзіннікі хутка пачнуць адлічваць новы час для нашай краіны.