Адна з нас. Запушчаны сайт з жаночымі гісторыямі аб жыцці ў паслявыбарнай Беларусі
Беларусы і беларускі — бясконцая крыніца для натхнення. Так падумалі і аўтаркі праекта «Адна з нас» і стварылі прыгожы праект пра жанчын у паслявыбарчай Беларусі.
![1500x784.jpg 1500x784.jpg](/img/v1/images/1500x784.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праект «Адна з нас» — кропля ў моры тысяч гісторый жанчын са жніўня, верасня, кастрычніка, лістапада, снежня 2020. Дваццаць апавяданняў паказваюць жаночы досвед жыцця ў паслявыбарчай Беларусі з розных бакоў — шматгранным, шчырым, кранальным.
![dlja_primera.jpg dlja_primera.jpg](/img/v1/images/dlja_primera.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жаночыя маршы сталі пераломнай кропкай у гісторыі паслявыбарчага руху Беларусі. Але, акрамя актыўнага ўдзелу ў мітынгах, жанчыны былі задзейнічаныя ў валанцёрскіх службах, падтрымлівалі сваіх блізкіх, імкнуліся рабіць яшчэ больш, змагаліся са сваімі страхамі і трывогай. Нягледзячы на тое, што гісторыі ў тым ліку распавядаюць пра некаторыя падзеі, вялікая ўвага надаецца менавіта пачуццёваму досведу гераінь праекта.
![dlja_primera_2.jpg dlja_primera_2.jpg](/img/v1/images/dlja_primera_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жонкі, маці, сёстры, дочкі, сяброўкі, калегі, аднакурсніцы, суседкі. У гэтых гісторыях вы пазнаеце сябе і сваіх блізкіх — беларусак, чыё жыццё змянілася назаўжды пасля жніўня-2020.
![dlja_primera_1.jpg dlja_primera_1.jpg](/img/v1/images/dlja_primera_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Апавяданні праілюстраваныя ёмістымі анімаванымі малюнкамі-дэталямі з гісторый жанчын. А некаторыя з іх гавораць з сузіральнікамі без слоў.