Адразу дзве партыі кантрабандных беларускіх цыгарэт затрымалі ў Літве

На мінулым тыдні літоўскія мытнікі затрымалі дзве партыі кантрабандных цыгарэт з Беларусі. Адну везлі ў аўтамабілі пад выглядам макарон, другую — у грузавым цягніку.

255617901_190246086630562_403947472612818617_n.jpg

12 лістапада ў пункце пропуску «Лаварышкес» мытнікі знайшлі 400 пачкаў цыгарэт Queen Menthol у аўтамабілі, які вёз у Калінінград расійскія макароны.

Другую партыю — 44 скрынкі Minsk Capital QS — выявілі ў вагоне грузавога цягніка на станцыі Кяна, паведамляе крымінальная мытная служба Літвы.

256483018_190245856630585_651502073648587473_n__1_.jpg

Паводле reform.by.