У Літве затрымалі беларускія цыгарэты на амаль 2 млн. еўра
Літоўскія мытнікі перахапілі буйную партыю беларускіх цыгарэт у Марыямпале.
![257379490_191500269838477_7594728821723196302_n.jpg 257379490_191500269838477_7594728821723196302_n.jpg](/img/v1/images/257379490_191500269838477_7594728821723196302_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Увечары 15 лістапада яны спынілі для праверкі грузавы аўтамабіль. Кіроўца, грамадзянін Латвіі, заявіў, што вязе канцтавары з Латвіі ў Чэхію транзітам праз Літву, аднак у паўпрычэпе мытнікі знайшлі скрынкі з цыгарэтамі. Мяркуючы па фота, тавар нават не спрабавалі маскіраваць, паведамляе REFORM.by.
Усяго было канфіскавана 550 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт «Магнат». Іх кошт ацэньваецца ў 1,96 млн. еўра. Пачата дасудовае расследаванне, паведамляе крымінальная мытная служба Літвы.
![256648384_191500473171790_6860263697428863552_n.jpg 256648384_191500473171790_6860263697428863552_n.jpg](/img/v1/images/256648384_191500473171790_6860263697428863552_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Варта зазначыць, што літаральна ўчора тая ж крымінальная мытная служба Літвы паведаміла пра выяўленне 12 лістапада адразу двух выпадкаў кантрабанды беларускіх цыгарэт на мяжы з Літвой.