Адвакатку Марыі Калеснікавай пазбавілі ліцэнзіі
Міністэрства юстыцыі 19 лютага спыніла дзеянне ліцэнзіі адвакаткі Людмілы Казак.

Людміла Казак — ужо чацвёртая адвакатка Марыі Калеснікавай. Раней ліцэнзіі пазбавілі адваката Калеснікавай і Віктара Бабарыкі Аляксандра Пыльчанку.
Сама Людміла кажа, што была гатовая да такога павароту падзей.