Адвакатку Наталлю Мацкевіч, якая прадстаўляла палітвязняў, пазбавілі ліцэнзіі
Адвакатку Наталлю Мацкевіч, якая прадстаўляла палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Дзядка і Віктара Бабарыку, пазбавілі ліцэнзіі, паведамляе «Еўрарадыё».

Наталля Мацкевіч у судзе
«Калегі вырашылі выключыць мяне са сваіх гордых шэрагаў, — піша яна ў Twitter. — Мне іх было шкада…»
Мацкевіч працавала ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У кастрычніку стала вядома, што Міністэрства юстыцыі распачала супраць яе дысцыплінарную справу. Наталлю Мацкевіч адхілілі ад выканання прафесійных абавязкаў.
Такім чынам, «зачыстка» адвакатаў у Беларусі працягваецца.