Афіцыйна: у Беларусі ўжо 90 380 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19

У Беларусі зарэгістраваныя 90 тыс. 380 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 з пачатку пандэміі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. За пошнія  суткі колькасць захварэлых павялічылася на 738 чалавек.

medicine_5103043_1920.jpg


Ачунялі і выпісаныя 81 тыс. 501 пацыент (+596 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 945 чалавек (+4).
Усяго праведзены 2 294 631 тэст.
Міністэрства аховы здароўя зацвердзіў пералік рэкамендацый па прафілактыцы каронавірусной інфекцыі. Напрыклад, прапануецца аддаць перавагу дыстанцыйнай працы, а для тых, хто працуе ў офісе, зрабіць штодзённы «ўваходны фільтр», які павінен дапамагчы не дапусціць на працу людзей з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі (кашаль, падвышаная тэмпература і т.д.). Ён заключаецца ў кантролі тэмпературы цела перад пачаткам працоўнай змены і апытанні аб наяўнасці прыкмет рэспіраторных захворванняў.
Кожнаму з нас цяпер важна выконваць рэкамендацыі медыкаў: насіць маскі, пастаянна апрацоўваць рукі антысептыкам, дзе іх немагчыма памыць вадой з мылам, выконваць дыстанцыю паміж людзьмі ў 1,5 метра, пры першых прыкметах ВРВІ заставацца дома і патэлефанаваць у сваю паліклініку па месцы жыхарства. Таксама важна свае кантакты за межамі дома і працы скараціць на 75%, а на працы — на 25%.
Паводле news.tut.by