АГП і Мілінкевіч супраць

Палітсавет Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) 18 мая прыняў заяву, у якой выказвае пратэст у сувязі з затрыманнямі сваіх актывістаў і вобыскаў на іх кватэрах.

У заяве адзначаецца, што 18 мая супрацоўнікі сілавых структур затрымалі і правялі вобыскі на кватэрах актывістаў АГП Юрыя Фабішэўскага, Аляксандры Васілевіч, Дзмітрыя Бандарчука, Віталя Гуляка.

Палітсавет АГП патрабуе ад прадстаўнікоў сілавых структур тлумачэнняў, а таксама звяртаецца да міжнароднай грамадскасці з заклікам выказаць салідарнасць з усімі затрыманымі 18 мая.

Палітсавет АГП лічыць, што затрыманні звязаныя з прэзідэнцкай кампаніяй. У заяве адз­начаецца, што «ўлада можа кантраляваць сітуацыю толькі брутальнымі сілавымі метадамі. Тое, што адбываецца, сведчыць, што Лукашэнка не ўпэўнены ні ў сабе, ні ў тым, што ён можа кантраляваць сітуацыю напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі».

Таксам асудзіў «чарговую хвалю рэпрэсій, затрыманні і ператрусы на кватэрах грамадскіх актывістаў і журналістаў» і лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

«Такія дзеянні ўладаў неадэкватныя і абуральныя. Яны паказваюць слабасць рэжыму», — цытуе Мілінкевіча яго прэс-служба.

Палітык заклікаў беларускую грамадзянскую супольнасць да «кансалідацыі і салідарнасці».

Паводле інфармацыі АГП і руху «За свабоду»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: