Агнешка Рамашэўская: «Белсату нічога не пагражае»
Кіраўніца тэлеканала Белсат Агнешка Рамашэўская паведаміла на сваім профілі ў Фэйсбуку аб лёсе вядомага беларускамоўнага СМІ.
«Думаю, што будзеце задаволеныя як і я навіною, якую я перадаю: Пані Прэм’ер запэўніла мяне і ўпаўнаважыла заявіць, што існаванню Белсату нічога не пагражае. Найбліжэйшы месяц мы прысвяцім абмеркаванню далейшых прынцыпаў супрацоўніцтва з МЗС».
Міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі анансаваў у снежні намер скараціць датацыі «Белсату» з 17 да 5 млн злотых. Палітык патлумачыў, што скарачэнне бюджэта звязанае з тым, што МЗС мае намер адкрыць за мяжой новыя польскія консульствы і патроіць дапамогу для сірыйскіх уцекачоў на Блізкім Усходзе.
Тэлеканал «Белсат» з'яўляецца часткай польскага грамадскага тэлебачання TVP. Скарачэнне датацый МЗС, на думку дырэктаркі каналу Агнешкі Рамашэўскай, азначае фактычнае закрыццё «Белсату», паколькі TVP не ў стане самастойна фінансаваць спадарожнікавы тэлеканал для Беларусі.
Паводле Радыё Свабода