Аграсядзібам дазволілі гнаць самагон
Адпаведныя змены ў закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі» ўнесеныя Саўмінам.
З пастановы вынікае, што некаторым прыватным вытворцам дазволілі афіцыйна вырабляць самагон.
Цяпер любая
аграсядзіба зможа вырабляць самагон «у мэтах аднаўлення беларускіх нацыянальных
традыцый».
Як нагадвае «Наша Ніва», да прыняцця і ўступлення ў сілу пастановы самагонаварэннем па-за заводамі, маглі займацца толькі 14 вытворцаў: Дудуткі, Строчыцы, Сула ды некаторыя іншыя, што мелі спецліцэнзію.