Агульнанацыянальная дыктоўка: Каб не жыць пад дыктоўку рускіх, напішам дыктоўку па-беларуску!
Наблізіўся час найвялікшага нацыянальнага свята — Дня Волі. Па новай традыцыі мы можам адзначыць яго і агульнанацыянальнай дыктоўкай.
Першы раз мы пісалі агульнанацыянальную дыктоўку ў 2008 годзе ў гонар 90-годзьдзя БНР. Пісалі ва ўсіх куточках зямной кулі, дзе толькі жылі беларусы.
Да таго часу і па сёння такія дыктоўкі пішуць шмат якія эўрапейскія народы. А нашы суседзі палякі ды літоўцы пішуць свае дыктоўкі ўжо 20 год. Але ў іх іншая матывацыя — яны пішуць на
выяўленнне лепшага знаўца мовы.
Мы ж адразу вырашылі пісаць дыктоўку салідарнасці з мовай і паміж сабой. Дыктоўку салідарнасці з продкамі і нашчадкамі. І нас падтрымалі прадстаўнікі розных цывілізаваных краін. Разам з намі
беларускую дыктоўку пісалі амбасадары краінаў Эўразвязу, ЗША, Украіны, Ізраіля.
У мінулым годзе ўпершыню мы зладзілі і відэадэманстрацыю дыктоўкі салідарнасьі з нашым нацыянальным героем — Кастусём Каліноўскім. Выбітныя дзеячы беларускай культуры чыталі ў інтэрнэце
ягоны запавет беларусам “Ліст з-пад шыбеніцы”. Гэтую дэманстрацыю бачыў увесь свет. Словамі Каліноўскага мы сказалі свету “Жыве Беларусь!” — што ў нашых
душах жыве прага да волі, гатоўнасьць змагацца за яе, адраджаць беларушчыну.
Летась мы пачалі перапісваць Біблію ад рукі. І можа так стацца, што да 500-годзя надрукавння Скарынам Псалтыра — у 2017-м — мы перапішам Біблію.
Сёлета я прапаную напісаць агульнанацыянальную дыктоўку па тэксце Наталлі Арсенневай “Магутны Божа”. І таксама ўзяць удзел у відэадэманстрацыі дыктоўкі ў выкананні ўсімі, хто мае
жаданне і мажлівасць зрабіць свой відэазапіс. Вядома ж, нашы знакамітыя дзеячы могуць стаць завадатарамі агульнанацыянальнай дыктоўкі салідарнасці. Уладальнікі інтэрнэт-сайтаў маглі б выставіць у
сябе відэа дыктовак як у індывідуальным выкананні, так і начытаных эстафетным чынам.
Наша агульнанацыянальная дыктоўка можа стаць шчытом для абароны нашай мовы. Нашы словы, сказаныя і напісаныя разам, могуць стаць семям, якое прарасце любоўю да Беларусі ў душах нашых дзетак і
ўнукаў. Наша супольная дэманстрацыя можа стаць агульнанацыянальнай малітвай, якую пачуе Бог. І стане магутным гімнам, які загартуе нашу волю дзеля абароны Айчыны.
Ад Дня волі да Уваскрэшання Хрыстова мы можам правесці супольную малітву: Дыктоўку ад Бога і да Яго. А 25 сакавіка напісаць усе разам нашу агульнанацыянальную дыктоўку “Магутны
Божа”.
Каб не жыць пад дыктоўку рускіх, напішам дыктоўку па-беларуску!
Малітва за Беларусь (Магутны Божа) |