Ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ушануюць у Лошыцы

У суботу, 11 лістапада, КХП-БНФ ладзяць шэсце і мітынг у Лошыцкім яры, каб ушанаваць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. 

Мітынг ля крыжа ў Лошыцы 6 лістапада 2016 года. 

Мітынг ля крыжа ў Лошыцы 6 лістапада 2016 года. 

Збор удзельнікаў абвешчаны ў 12:00 на пляцоўцы перад Палацам культуры “Лошыцкі” на вул. Маякоўскага, 129. Затым калона пройдзе жалобным шэсцем да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры, дзе ў 1930-я гады адбываліся масавыя растрэлы. Там у 13:00 мусіць пачацца мітынг.
Мерапрыемства дазволена Мінгарвыканкамам.