Акцыі супраць акумулятарнага завода ў Берасці будуць працягнутыя

Нягледзячы на арышты і суткі акцыі супраць акумулятарнага завода ў Брэсце будуць працягнутыя.



uladzimir_maroz.jpg

Пакуль невядомым толькі застаецца, ці прагучаць палітычныя лозунгі бліжэйшым часам, ці адбудзецца часовы перапынак, і людзі проста збяруцца, як і раней, карміць галубоў, — распавёў адзін з актыўных удзельнікаў штотыднёвых сходаў Уладзімір Мароз:

— Скарысталіся выбарамі ў парламент, каб мы маглі на законным узроўні даносіць народу праблемы акумулятарнага завода. І цяпер можам скарыстацца вось гэтымі прэзідэнцкімі выбарамі, каб законна ўдзельнічаць у нейкіх пікетаваннях, сходах і даносіць праблему таго ж акумулятарнага завода.

Як адзначыў Уладзімір Мароз, акцыі надалей будуць мець палітычны характар, у тым ліку актывісты выкарыстаюць час прэзідэнцкай кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя