Акт вандалізму ў Горадні
Невядомыя аблілі фарбаю памятны знак на ўваходзе ў колішняе габрэйскае гета. Пра гэта ў нядзелю раніцай у сваім фэйсбуку паведаміў палітык і журналіст Мікола Маркевіч:
«Сёння зранку ўбачыў абліты карычневаю фарбай памятны знак на ўваходзе ў габрэйскае гета. Дажыліся... Нават тады, калі ў Горадні (праўдападобна, пад апекаю нейкіх сілавых структураў) шчыравалі фашысты з РНЕ, падобнага не было. Кажучы шчыра, не прыпамінаю нават у сівой мінуўшчыне такіх праяваў антысемітызму.
Горадня заўсёды была горадам талерантным. Цяпер, калі поле грамадскай актыўнасці выпалена нібыта напалмам, з нейкіх невядомых нораў і куткоў вылазяць мутанты ды вычварэнцы. Святое месца, як кажуць,
пустым не бывае...»
svaboda.org