Актывіста з Рагачова дапытаюць наконт стварэння незалежнага сайту навін
Раніцай 14 лютага да грамадскага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча завіталі міліцыянеры, якія паднялі маладога чалавека з ложка і прымусілі яго праехаць у аддзел унутраных спраў. Па словах актывіста, супрацоўнікі праваахоўных органаў патлумачылі, што яго павінны дапытаць у міліцыі па заяве старшыні райвыканкаму Віктара Банчука і галоўнага рэдактара раённай газеты «Свабоднае слова» Андрэя Шышкіна. Маўляў, дадзеныя грамадзяне напісалі заяву ў міліцыю на Дзяніса Дашкевіча з просьбай прыцягнуць яго да адказнасці за паклёп і абразы.
Раніцай 14 лютага да грамадскага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча завіталі міліцыянеры, якія паднялі маладога чалавека з ложка і прымусілі яго праехаць у аддзел унутраных спраў.
Па словах актывіста, супрацоўнікі праваахоўных органаў патлумачылі, што яго павінны дапытаць у міліцыі па заяве старшыні райвыканкаму Віктара Банчука і галоўнага рэдактара раённай газеты «Свабоднае слова» Андрэя Шышкіна. Маўляў, дадзеныя грамадзяне напісалі заяву ў міліцыю на Дзяніса Дашкевіча з просьбай прыцягнуць яго да адказнасці за паклёп і абразы.
«Некаторы час таму быў створаны незалежны сайт мясцовых навінаў vrogacheve.ru, і гэта вельмі не спадабалася ўладам, бо там з'яўлялася праўдзівая, але непрыемная для іх інфармацыя. Улады вырашылі, што я — стваральнік дадзенага сайту, і ўжо не першы раз прад'яўляюць мне прэтэнзіі, і толькі на той падставе, што я даваў каментары карэспандэнтам інтэрнэт-рэсурсу. Відаць, сайт сур'ёзна зачапіў улады, у тым ліку і галоўнага рэдактара дзяржаўнай газеты», — пракаментаваў Дзяніс Дашкевіч.
spring96.org