Актывісты Legalize Belarus збіраюцца судзіцца з Мінінфармацыі

Актывісты грамадскай кампаніі Legalize Belarus атрымалі з Міністэрства інфармацыі скрыншоты матэрыялаў вэбсайту legalize.by, якія паслужылі падставай для блакавання рэсурсу за «прапаганду спажывання марыхуаны».

8__1__2.jpg


На скрыншотах — 10 здымкаў з сайту кампаніі, большасць з якіх зробленая падчас мерапрыемстваў і акцыяў, што ладзілі актывісты.



Актывісты кампаніі ўпэўненыя, што гэтыя здымкі нельга лічыць «прапагандай спажывання марыхуаны і збіраюцца падаваць у суд на Міністэрства інфармацыі.
«Гэтыя здымкі неўтральна адлюстроўваюць нашую дзейнасць. Ніякіх дадатковых каментароў ад Міністэрства інфармацыі пра тое, якім чынам гэтыя фота прапагандуюць спажыванне марыхуаны, мы не атрымлівалі. Наяўнасць у кадры выявы ліста канопляў ці лагатыпу нашай кампаніі не можа лічыцца прапагандай. Нашая мэта — дэкрыміналізацыя, мы не заахвочваем ужываць марыхуану», — кажа Стас Шашок, юрыст Legalize Belarus.
Вэбсайт асветніцка-адвакацыйнай кампаніі Legalize Belarus legalize.by заблакаваны 17 траўня 2018 рашэннем Міністэрства інфармацыі на падставе апавяшчэння з Міністэрства ўнутраных справаў. Разам з ім аказаліся недаступнымі каля 300 вэбсайтаў, што знаходзяцца на серверы з IP-адрасам 139.162.166.31.
Паводле прэс-рэлізу