Алена Анісім: Беларускамоўнаму ўніверсітэту быць!
Ідэя стварэння беларускамоўнага ўніверсітэту ў Беларусі ўжо наспела, пераспела і, можна сказаць, выбухнула.
Беларускамоўнаму ўніверсітэту ў Беларусі быць! Пасля атрымання ліцэнзіі першы год будуць працаваць падрыхтоўчыя курсы.
Універсітэт плануецца не толькі як навучальная ўстанова, але і ўстанова, якая займаецца даследчай і выдавецкай дзейнасцю, гаворыць старшыня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Алена Анісім.
— Будуць курсы, напэўна, замежных моваў. Магчыма, будуць курсы падвышэння беларускай мовы. Бо не сакрэт, што праблема сённяшняй нашай адукацыі ў тым, што выпускнікі не заўсёды добра валодаюць беларускай мовай. І гэта праяўляецца ў дзейнасці многіх, нават дзяржаўных, органаў улады, нягледзячы і на Канстытуцыю, і на патрабаванні да дзяржаўных служачых, — адзначае яна.
Паводле Алены Анісім, ідэя стварэння беларускамоўнага ўніверсітэту ў Беларусі ўжо наспела, пераспела і, можна сказаць, выбухнула.
Нягледзячы на магчымыя складанасці ў атрыманні ліцэнзіі і іншыя магчымыя складанасці, як у любой новай справе, беларускамоўнаму ўніверсітэту быць!