Аляксандру Францкевічу прысудзілі 25 сутак арышту

У судзе Савецкага раёна Мінска 3 лютага адбылося разбіральніцтва справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Аляксандра Францкевіча. Суддзя — Арцём Бяскішскі.



af.jpg

Затрыманага 2 лютага Францкевіча абвінавацілі ў парушэнні адразу 2 артыкулаў: арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы).
З паказанняў Францкевіча стала вядома, што падчас працоўнага дня некалькі чалавек прыйшлі да яго па месцы працы. Дырэктар папрасіў спусціцца яго ўніз, дзе супрацоўнікі ў цывільным ужо чакалі яго. Пасля гэтага яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна, дзе былі складзеныя два пратаколы.
У судзе выступілі два сведкі — супрацоўнікі АМАП Сіняк і Палавінкін. Абодва паказалі, што знаходзячыся па адрасе Незалежнасці, 58, грамадзянін Францкевіч паводзіў сябе падазрона: хадзіў уперад-узад, тузаўся, нерваваўся, чым і прыцягнуў да сябе ўвагу. Абодва сведкі распавялі, што яны нібыта прадставілася, паказалі пасведчанне, пасля чаго Францкевіч пачаў уцякаць. Калі яго дагналі, яму яшчэ раз паказалі пасведчанне, ён у сваю чаргу пачаў лаяцца грубай нецэнзурнай лаянкай, пагражаць непрыемнасцямі на працы. Пасля гэтага быў папярэджаны аб прымяненні фізічнай сілы, пасаджаны ў службовую машыну і дастаўлены для разбіральніцтва ў РУУС Савецкага раёна. Ноч да суду Аляксандр Францкевіч правёў у ізалятары на Акрэсціна.
spring96.org