Палітвязень Юрый Рубцоў спыніў галадоўку і адразу атрымаў папярэджанне

Палітзняволены Юрый Рубцоў, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у Купліне Пружанскага раёна, 1 лютага спыніў галадоўку.



rubcou_lu_sychodz.jpg

Па-першае, праводзіць яе паводле медычных правілаў у камендатуры далей было немагчыма, па-другое, яго патрабаванне аб выдзяленні гадзіны тэлеэфіру для апазіцыі не падтрымала сама апазіцыя. У той жа дзень Рубцоў атрымаў папярэджанне па арт 415 КК за ўхіленне ад адбывання пакарання. Юрый Рубцоў лічыць гэта поўнай лухтой. Як можна знаходзіцца ў месцы пакарання і адначасова ўхіляцца ад пакарання.
А ў тым, што ён патрабуе працу з сярэднім заробкам 600 долараў, нічога дзіўнага няма: кожны хоча нармальна жыць. Тым больш, што вязні знаходзяцца на поўнай самаакупаемасці, а яшчэ і дома трэба дапамагчы. Калі яго запіхнулі сюды без віны, кажа Рубцоў, то чаму трэба, каб жонка мучылася за адну пенсію. Калі ёй трэба не толькі ежа, але і лекі, і іншыя плацяжы рабіць. Тым больш, у чарговы раз на пытанне Рубцова, ці вераць самі супрацоўнікі словам Лукашэнкі пра такі сярэдні заробак, супрацоўнікі адказалі, што вераць. «То і шукайце такую работу для мяне, — сказаў ім палітвязень. — Я ж прашу толькі сярэдні заробак».
spring96.org