Аляксандр Ярашук: Пра эфектыўнасць санкцый даведаемся праз некалькі месяцаў

Пакуль што цяжка сказаць, ці паўплываюць санкцыі на настроі працоўных.

789.jpg

Колькасць працоўных месцаў сур’ёзна не змянілася. На эканоміцы санкцыйныя меры адаб’юцца толькі праз некалькі месяцаў — у гэтым перакананы старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук:

— Трэба пачакаць, калі яны ўступяць у дзеянне. Тым больш, што мы бачым, што робяцца захады, каб нейкім чынам абыходзіць гэтыя санкцыі. Напрыклад, як «Гродна Азот».

Аляксандр Ярашук дадаў, што да канца года пакуль што не чакаецца сур’ёзнага пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, але і паляпшэння таксама не адбудзецца.

«Беларускае Радыё Рацыя»