Аляксандра Герасіменя прадала на аўкцыёне свой алімпійскі медаль

Грошы пойдуць на судовыя разборы ў Лазане.

Аляксандра Герасіменя

Аляксандра Герасіменя

Аляксандра Герасіменя прадала на NFT-аўкцыёне срэбраны медаль з Алімпіяды-2012 у Лондане. Сума лота склала 27,5 тысячы долараў, пра гэта паведамляе «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці» (БФСС).
На днях Аляксандра Герасіменя напісала ў сваім Instagram, што выстаўляе на аўкцыён свае алімпійскія медалі: «бронзу» з Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанейра і два «срэбры» з Алімпіяды-2012 у Лондане.
— Усе сродкі ад NFT-аўкцыёна будуць накіраваныя на пакрыццё выдаткаў па абароне правоў чалавека ў беларускім спорце і прымусе UEFA выконваць палажэнні ўласнага статута, — паведаміла вядомая плыўчыха.