Аляксандра Мілінкевіча ўганаравалі медалём (фотафакт)
Сёння ў Вільні ў Беларускім доме Аляксандра Мілінкевіча ўганаравалі медалём да стагоддзя БНР.

Узнагароджанне Аляксандра Мілінкевіча праводзіла сакратарка Рады БНР Паліна Прысмакова.
Медаль уручаўся «на знак прызнання заслугаў дзеля ўмацавання беларускай незалежнасці і дэмакратыі».